Зарегистрироваться

Зміцер Вайцюшкевіч запісаў новы альбом

18 сентября 2012 - netcher
article2811.jpg

Зміцер Вайцюшкевіч выдае альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. У дыск увойдуць 13 трэкаў, над якімі музыка працаваў цягам шасці гадоў.

«Самы доўгі даўгабуд у маім жыцці, — смяецца Вайцюшкевіч і дадае. — Альбом пра стан чалавека, які любіць, які пакутуе, які ведае, што памрэ. Напэўна так, таму што Ваячак — постаць і не надта складаная, але паэзія геніяльная і вобразы яго цікавыя. Ён вельмі шмат звяртаецца да смерці, да эротыкі… Такія пагранічныя гісторыі».

Паэзія Рафала Ваячка ў альбоме Вайцюшкевіча загучыць у перакладах Андрэя Хадановіча і Вальжыны Морт. Над вокладкай дыску працуе вакаліст беластоцкага гурта Zero-85 Юры Асеньнік. Вокладка, кажа Зміцер, павінна быць лёгкай і паўпразрыстай, а здымкі для яе былі зробленыя ў калідорах псіхічнай лякарні ў Беластоку. Альбом будзе называцца «Ваячак» ці «Габрэйка» — па першай песні — музыка пакуль вырашае. Рэліз пласцінкі запланаваны на другую палову кастрычніка.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 321 просмотр

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.