|
На Ultra-Music прэзентуецца міні-альбом «B-52» — першая частка праекту «Танцы з Бубнам». Супольны праект прадстаўляе сабой калабарацыю вядомага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі.
Улад Бубен — заснавальнік шэрагу музычных плыняў і «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.
У 2010 годзе Уладзіслаў падпісаў кантракт з буйнейшай еўрапейскай кампаніяй Believedigital, якая прадстаўляе ў інтэрнэце кампазіцыі такіх музыкаў, як Luciano, Ricardo Villalobos, Loco Dice, Bob Sinclar, Dj Cam, David Vendetta. Альбомы, запісаныя Бубнам, распаўсюджваюцца буйнейшымі музычнымі нэт-рэсурсамі — Beatport, Emusic, Amazon, ITunes, Google music, Rhapsody, VirginMegaFr, Junodigital,Spotify, DjShop De,7 Digital, Hardstyle.com, Myxer і тузіном іншых. Кампазіцыі праекту ў хуткім часе будуць дасяжныя для айчыннай аўдыторыі БЯСПЛАТНА.
|
|