У «Канцэрце на траве 2» прымуць удзел Akute, Vinsent, «У нескладовае»
16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air «Канцэрт на траве». У фэсце жывой музыкі і добрага настрою возьмуць удзел Akute, Vinsent, «У нескладовае», The Silicon. Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту «Вольнае паветра». Ідэя «Канцэрта на траве» належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным. «Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум — гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі», — адзначыў ён. У канцэрце возьмуць удзел:
16 ліпеня, хутар «Шаблі» (Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Малае Запруддзе 29А). Пачатак у 18:00 (да 23:00). Квіткі: 60 000, 90 000 (кемпінг: з 18:00 15 чэрвеня да 18:00 17 чэрвеня), 120 000 (з праездам на аўтобусе ад агенцыі «Шаблі»). Дзеці да 12 год пад дагладам бацькоў — бясплатна. Месцы продажу квіткоў: бар «Малако» (пр-т. Незалежнасці 37А; запытацца ў бармэна), пераход ст. метро пл. Якуба Коласа, пераход пад ГУМам, каса КЗ «Мінск»; на сайтах ticketpro.by и kvitki.by. Увага: продаж квіткоў ў касах Мінска і інтэрнэце спыняецца ў 17 гадзін 15 ліпеня. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі. Даведкі па тэлефонах: +375 17 2801510, +375 33 6555596, +375 29 6555596.
Источник: |
