Зарегистрироваться

Рэперы з PANaNieba запісалі альбом «71»

5 июня 2012 - netcher
article1047.jpg

Вілейскі хіп-хоп-гурт PANaNieba запісаў новы альбом «71». Дыск выходзіць 30 снежня, і такім чынам будзе апошнім рэлізам гэтага году ў беларускай музыцы.

Праект PANaNieba пачаў свой шлях у 2006 годзе. Усур’ёз пра сябе рэперы заявілі, калі выдалі першы студыйны альбом «На балоце», які атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» на узнагародах Experty.by. А песня з гэтага дыску «Усё будзе добра» увайшла ў лік галоўных гітоў сэзону 2010–2011 на інтэрнэт-партале Tuzin.FM.

Cвой другі альбом «71» рэперы S’viedak і SP Kava лічаць пераходным. «Першапачаткова мы думалі зрабіць максі-сінгл, але песень у выніку назбіралася на цэлы дыск. З таго моманту, як мы запісалі „На балоце“, мы шмат у чым змяніліся, шмат чаго змянілася наўкол нас. Таму тое, што мы збіраемся рабіць далей, будзе адрознівацца. І „71“ — гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні», — кажа S’viedak.

Спачатку дыску хацелі даць назву «Ненумарны», але ў працэсе запісу апошніх трэкаў яго вырашылі «алічбаваць». Хлопцы назвалі яго «71», паводле двух апошніх лічбаў тэлефонага коду Вялейкі, і такім чынам звярнулі ўвагу на сваё паходжанне. «У Вілейцы я вырас, там зараз жывуць мае бацькі, да якіх я, на жаль, усё радзей прыязджаю, і гэта вельмі сумна. Тут у Мінску такая мітусня, часта прыходзіцца змяняць здымныя кватэры, я нават не памятаю адрэсу, дзе зараз жыву, а вось кватэру і нумар роднага дому ніколі не забуду, — кажа SP Kava. — Для нас 71 — гэта не проста лічбы з тэлефоннага коду, гэта сімвал. Калі мы працавалі над песнямі, я знаходзіўся ў Мінску, S’viedak у Маскве, а ў правінцыі ўсё па-іншаму. Мне здаецца, час там запавольваецца, і 7 доўгіх дзён падаюцца як 1 вялікі. Галоўная думка нашага альбому, што варта кожны з 7 дзён на тыдні пражываць, як 1 апошні».

Акрамя ўласна заснавальнікаў PANaNieba, удзел у запісе альбому ўзялі рэперы Zeman і Тарас з гурта «Планета всех», у трэку «Буйкі» ў якасці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая спявачка Natalika з Гародні. Адзін з трэкаў «Трываю» быў запісаны пры ўдзеле лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Куллінковіча. Альбомная версія гэтай песні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у сеціва.

Рэліз «71» выдае лэйбл БМА-груп сумесна з кампаніяй «Вігма». Жывую прэзентацыю свайго альбому PANaNieba збіраецца зладзіць у студзені 2012 году.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 154 просмотра

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.