Зарегистрироваться

Названыя ўсе выступоўцы «Басовішча-2012»

12 июня 2012 - netcher
article1493.jpg

На сёлетнім «Басовішчы» выступяць шэсць гуртоў з Беларусі: IQ48, :B:N:, Znich, Sciana, TerraKod ды «Кальмары», а таксама чатыры польскія калектывы: беларускамоўныя Rima ды Ilo&Friends і польскамоўныя Farbien Lehre i Raggafaya.

Апроч таго ўначы забаўляць прысутных будуць беластоцкія ды-джэі Majki ды Dtekk і гродзенскія Kreep i Nobel.

«Адбор на конкурс ужо вядзецца даўно, трэба дасылаць заяўкі на konkurs@basowiszcza.org да 20 чэрвеня, — распавядае арганізатарка фэсту Ганна Пякарская. — І сёлета конкурс беларускіх гуртоў адбудзецца ў Мінску».

Плануецца, што адбор пройдзе напрыканцы чэрвеня ў сталічным Rocker Bar (былы Jolly Roger Cafe). Яго пераможца выступіць на «Басовішчы» разам з вышэй названымі гуртамі.

Фестываль «Басовішча-2012» сёлета пройдзе 13–14 ліпеня у польскім мястэчку Гарадок. Усім беларусам, якія пажадаюць наведаць легендарны оўпэн-эйр, арганізатары абяцаюць візавую падтрымку. Як яна будзе ажыццяўляцца, стане вядома ў бліжэйшы час.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 121 просмотр

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.