Зарегистрироваться

N.R.M. знялі «залаты» кліп (+відэа)

5 июня 2012 - netcher
article1147.jpg

Гурт N.R.M. прэзентаваў кліп на песню «Прамень», якая ўвойдзе ў новы альбом гурта.

«Сэнс кліпа просты — людзі ідуць сустракаць узыход сонца, — распавядае пра відэа Піт Паўлаў. — Разам з N.R.M. і проста разам адзін з адным».

Аўтарам ідэі кліпа, у якім музыкі і героі кліпа з'яўляюцца ў залатых камбінезонах, выступіў знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, а рэжысёрам стаў польскі кліпмэйкер Яцэк Ташакоўскі. У траўні кліп будзе прадстаўлены на берлінскім мастацкім фестывале «Біенале».

Неўзабаве таксама будзе падрыхтаваная пашыраная версія кліпу, ў які трапяць фотаздымкі фанатаў гурта, якія яны дасылалі на фотаконкурс, абвешчаны некалькі тыдняў таму. Конкурс працягваецца, і гурт чакае вашых здымкаў.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 119 просмотров

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.