Зарегистрироваться

N.R.M. праводзіць фотаконкурс

5 июня 2012 - netcher
article1099.jpg

N.R.M. праводзіць фотаконкурс. Зараз музыкі здымаюць кліп на новую песню пад назвай «Прамень», які часткова будзе складацца з фотаздымкаў. Але не прафесійных. У відэа ўвойдуць фотаздымкі аматараў, прыхільнікаў творчасці, а таксама ўсіх жадаючых.

«Для удзелу ў конкурсе трэба сфатаграфавацца такім чынам, каб з тылу было бачна ўзыходзячае Сонца, — тлумачыць Піт Паўлаў. — Якасць фота не істотна. Калі ласка, фатаграфуйцеся на тэлефоны».

Дарэчы, найлепшыя здымкі трапяць у кліп, а пераможцы будуць запрошаныя на канцэрт-прэзентацыю. Аўтар здымкy-пераможцы паедзе з гуртом на прэзентацыю кліпа ў Берлін, якая адбудзецца ў траўні. Спяшайцеся, кліп ужо амаль скончаны.

Свае фотаздымкі можна даслаць на e-mail petepaff@tut.by, а таксама дадаць на сцяну конкурсу на Facebook.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 135 просмотров

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.