Зарегистрироваться

N.R.M. падалі заяўку на ўдзел у «Еўравізіі» (+відэа)

22 октября 2012 - netcher
article3199.jpg

Легендарны беларускі рок-гурт N.R.M. нечакана для ўсіх адправіў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на конкурс «Еўравізія 2013». «Мы хочам удзельнічаць і перамагчы», — кажа Піт Паўлаў.

N.R.M. адправілі сваю новую песню «Кузьнічка» і пакет неабходных дакументаў 22 кастрычніка, у апошні дзень прыёму заяваў для ўдзелу ў конкурсе. «Мы даведаліся літаральна ў пятніцу, што зараз ідзе адбор. Пакуль вырашалі, пакуль прайшлі нашыя ўнутраныя бюракратычныя працэдуры, як раз наступіў апошні дзень. Але і гэта сімвалічна: у апошнюю секунду, у апошні вагон адыходзячага цягніка… Мы заўсёды ўсё так робім», — кажа Піт Паўлаў.

Нечаканая заяўку на ўдзел ад N.R.M. можа змяніць стаўленне да конкурса, чыя рэпутацыя ў Беларусі ў апошнія гады звязаная з бясконцымі скандаламі і малацікавым папсовым фарматам. N.R.M. вырашылі не проста паўдзельнічаць, але абавязкова перамагчы і паехаць у Швецыю. «Мы заўсёды толькі перамагаем! Таму і зараз удзельнічаем, бо ў нас ёсць песня, якая дакладна пераможа! Няма шанцаў, што хтосці напіша такую моцную песню, якая так пасуе фестывалю», — дадае Піт Паўлаў.

Новая песня — «Кузьнічка» — гэта стылізацыя пад народную песню. «Гэта звычайная бытавая гісторыя пра любоўную інтрыжку паміж кавалём і кабетай, — распавядае Піт. — Сюзана, ці проста Зюзячка, звярнулася да маладога прыгожага каваля, каб ён абуў ёй конечка, і паміж імі завязалася палкае каханне. Чым скончылася гісторыя — невядома, але, магчыма, і вяселлем».

Паўфінал адбору, дзе галасуе толькі журы, запланаваны на сярэдзіну лістапада. Сам фінал, дзе ўжо галасаваць будуць і гледачы, пройдзе 7 снежня ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 122 просмотра

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.