Зарегистрироваться

Гурт B_SIDE распачынае новы эксперыментальны праект

5 июня 2012 - netcher
article1296.jpg

Беларускі трып-хоп гурт B_SIDE, які ў мінулым годзе выдаў альбом «Smooth Season» і атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» на прэміі сайту experty.by, абвесціў старт новага эксперыментальнага праекта «Live remixed».

«Унікальнасць праекта „Live remixed“ — яго канцэпцыя. Усё геніяльнае — проста», — лічаць музыкі гурта і бяруцца за стварэнне рэміксаў на трэкі беларускіх гуртоў, якія потым будуць выдадзеныя асобным рэлізам. Праект не абмяжоўваецца стылямі і накірункамі: прыняць удзел можа любы гурт і выканаўца — ад этнічных да папулярных накірункаў. Затое рэмікс на песню загучыць у стылістыцы трып-хопу.

Каб паўдзельнічаць у «Live remixed», неабходна запоўніць анкету на сайце праекта: неабходна пазначыць назву гурта, кантактныя дадзеныя і спасылкі на трэкі, сярод якіх музыкамі B_SIDE будзе абраны адзін, на які і будзе створаны рэмікс. Ад патэнцыйных удзельнікаў спатрэбяцца сыходныя запісы і, пры неабходнасці, перазапіс некаторых гукавых дарожак. Усе выдаткі на перазапіс гурт B_SIDE бярэ на сябе.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 136 просмотров

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.