Зарегистрироваться

Фэст «Камяніца» пройдзе без «Крамбамбулі»

14 сентября 2012 - netcher
article2782.jpg

Лявон Вольскі, які сёння святкуе дзень народзінаў, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што фэст «Камяніца» пройдзе без удзелу «Крамбамбулі».

Ад іншых каментароў на гэты конт гурт устрымліваецца да панядзелка:

«А цяпер крыху ветру і дажджу: заўтра фэст „Камяніца“ пройдзе без удзелу „Крамбамбулі“. Дарагія мае слухачы! Раю вам усё адно прыехаць на фэстываль, бо там заўжды добрая, прыязная атмасфэра, класныя гурты і адэкватныя, адказныя арганізатары. Прыедзьце і атрымайце асалоду! Калі трэба камэнтары, яны зьявяцца ў панядзелак. Дзякую за разуменьне! Не крыўдуйце й не пераймайцеся!)))» — піша Лявон.

«Камяніца» адбудзецца традыцыйна ў дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо 15 верасня з 12 да 21 гадзіны. Сярод іншых заяўленых выступоўцаў «Ліцвіны», FolkRoll» i Наста Някрасава, Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky, а таксама расейскі гурт «Іван Купала», які будзе выконваць народныя спевы Палесся.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 537 просмотров

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.