Інфармацыйны праект Moladz.org выпусціў інтэрнэт-складанку «Са смакам лета», ў якую трапілі лепшыя песні 2011 году.
«Ужо не першы год дзейнічае загад пра 75% беларускай музыкі ў радыё-эфіры, аднак бачна, што большасць музыкі, якая круціцца ў межах гэтай квоты — гэта расійскія гурты або выканаўцы з беларускімі каранямі, — кажуць стваральнікі праекту. — У нашай складнцы сабраныя музычныя навінкі, якія былі нядаўна запісаны менавіта айчыннымі гуртамі. Інтэрнэт-дыскам „Са смак лета!“ мы хочам паказаць радыйным босам і айчынным скептыкам, што ў Беларусі таксама існуе якасная музыка, якая можа быць цікава беларускаму слухачу».
У складанку трапілі 15 беларускамоўных гітоў (ад гуртоў Amaroka, Akute, «Мутнаевока», «МясцовыЯ», Avias, Re1ikt, S.D.M., «Абшар», «Здань», Tlusta Lusta, Partyzan, ZnaROCK, Green Pills, HandMade, Bajsan) і адзін бонус-трэк украінскага гурта «Фіолет», які запісаў беларускамоўную песню «Мейсца пакуты».
«Пры адборы песень мы карысталіся трыма асноўнымі крытэрыямі, — каментуюць выбар прадстаўнікі Moladz.org. — Першая з умоваў заключалася ў тым, што песня павінна была быць запісана на беларускай мове, другое гэта навізна трэка і трэцяе якасць гучання трэба».
Спампаваць скаладану і паслухаць усе песні можна на сайце Moladz.org