Зарегистрироваться

«Мутнаевока» знайшлі новага бубнача

5 июня 2012 - netcher
article1091.jpg

Мінскі гранж-гурт «Мутнаевока» скончыў пошукі новага бубнача. На пачатку года гурт пакінуў былы бубнач Павел Воўкаў, які граў у складзе гурта са студзеня 2011.

Новым музыкам стаў Аляксей Ефрэменка — прафесійны рок-драмер з багатай музычнай біяграфіей (Znich, Litvintroll, Partizone, Tarpach). Па словах астатніх музыкаў «Мутнагавока», менавіта Аляксей «апынуўся чалавекам адчыненым для новых ідэй і эксперыментаў».

«Склалася такое ўражанне что гэтае месца Аляксею было прызначана з самага пачатку. Яго удар адразу пранізвае як страла! Ён вальнадум і ўвогуле ставіцца да музыкі як вар’ят, упэунены ў сваіх намерах, — кажуць музыкі. — Наперадзе вялікі адрэзак работы, якую ў новым складзе мы станем выконваць з азартам і імпэтам, такім імкненнем як ніколі».

На пачатку лютага «Мутнаевока» распачне працу над максі-сінглам, у які войдуць чатыры новыя кампазіцыі, а таксама кліп на песню «Саўндтрэк». Дыск выйдзе абмежаваным тыражом, а яго прэзентацыя запланавана на травень.

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 162 просмотра

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.