Зарегистрироваться

«Дай Дарогу!» прэзентавалі новы альбом «Сквозь говно»

24 августа 2012 - netcher
article2534.jpg

24 жніўня берасцейскі панк-рок-гурт «Дай Дарогу!» прэзентаваў на сайце Еўрарадыё новы альбом «Сквозь говно».

«Сквозь говно» сёмы альбом у дыскаграфіі гурта. Рэліз змяшчае 17 трэкаў, напісаных «Дай Дарогу!» за апошнія 4 гады. Частка песень гучала на канцэртах гурта і «засвяцілася» на акустычным альбоме «Боли нет».

«Альбом такі, блізкі да жыцця. Магчыма, ён больш цяжкі ў параўнанні з „ДСПГ“, распавядае Еўрарадыё лідар ДД! Юрый Стыльскі. Пласцінку праслухаў чалавек, які сказаў, што музыка і тэксты гурта сталі больш жорсткімі, больш брутальнымі. Вядома ж, не без сацыялкі і бытавухі, бо мы адлюстроўваем нашу рэчаіснасць. Мы па-ранейшаму ў нашым стылі».

Канцэртная прэзентацыя альбома «Сквозь говно» запланаваная на 22 верасня ў мінскім клубе Re:Public.


Спампаваць «Дай Дарогу!» «Сквозь говно»

Источник: ultra-music.com

Рейтинг: 0 Голосов: 0 210 просмотров

© 2012 MuzHub.space

Email: info@muzhub.space.