Пешеходная зона ул. Карла Маркса. Начало в 18:30
Минск, ул. Карла Маркса, 19
9 верасьня на ходнікавай зоне вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбудзецца канцэрт гурта P.L.A.N..
Лідэра гурта P.L.A.N. Андрэя Плясанава рок-крытыкі невыпадкова называюць лепшым мэлядыстам пасьля Мулявіна. А шэсць альбомаў калектыва акрамя тых чароўных і надзённых песень дэманструюць і іншыя таленты Плясанава. Ён яшчэ й калекцыянэр аванґарднага жывапісу, арґанізатар першых рок-фэстываляў і мастацкіх выставаў, а сам як мастак трапіў у галяндзкі кніжны фаліянт «1001 лепшы мастацкі позірк на сьвет ХХ ст.». Карціны, бодзі-арт, кнігі, сусьветныя выставы трапілі ў мультымэдыйныя бонусы тых кампакт-дыскаў. Ёсць на дысках і кліпы Андрэя Плясанава, бо паводле адукацыі ён прафэсыйны рэжысэр.