Граффити. Начало в 19:00
Минск, пер. Калинина, 16 (ст. м. «Парк Челюскинцев»).
Телефоны: +375 29 6384444, +375 33 6384444, +375 25 6384444.
Гурт KRIWI быў заснаваны ў 1996 годзе. Стыль гурта вызначаюць як аўтэнтычны сусьветны фольк эксперэмэнт, спалучэньне старажытных традыцыяў гарлавых сьпеваў i сучаснага гучаньня з элемэнтамi iмправiзацыi i авангарду. Гурт ужывае аўтэнчыныя iнструмэнты, зробленныя па старых тэхналёгiях, а матэрыял для сваiх кампазыцый гурт зьбiрае у фальклёрных экспэдыцыях.
За гады свайго існаваньня калектыў зьмяняў склад, спыняў існаваньне, выдаў некалькі студыйных і жывых рэлізаў, паўдзельнічаў у шматлікіх складанках, даў канцэрты ў Беларусі і ня меней канцэртаў за мяжой. І зноў жывы, каб зарадзіць слухачоў неверагоднай энергіяй беларускага фальклору.
У межах святкваньня пятнадцаццігодзьдзя каманды пасьля доўгага маўчаньня Вераніка Круглова і легендарны беларускі гурт зграе вялікі сольны канцэрт у клюбе «Графіці» 20 ліпеня.