Музей архитектуры и быта. Начало в 12:00
Минский р-н, п. Озерцо
Телефон: +375 17 5076937
15 верасня пад Мінскам на тэрыторыі Музею народнай архітэктуры і побыту адбудзецца чацвёрты фолк-фэст «Камяніца».
Праграма:
На галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты: «Ліцвіны», «Юр’я», «Крамбамбуля», FolkRoll і Наста Някрасава, Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky.
Адмысловы госць — гурт «Иван Купала» (Расія) з хітамі і новым альбомам «Родина», запісаным паводле народных спеваў Палесся.
Сцэна аматарскіх калектываў — дзіцячыя і дарослыя хоры, ансамблі, гурты.
А таксама: традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў.
Месца правядзення — музей народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо (5 км. за аўтарынак «Малінаўка»), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы 18–20 стагоддзяў.
Як даехаць:
На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэррыторыю фестывалю).
Фестывальным аўтобусам (по заполняемости, бесплатно) ад прыпынка «Малінаўка 6» (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 гадзін. Апошні аўтобус на Мінск ад’язджае ў 22:00.
Квіткі: 25 000 (для дарослых), 12 500 (для школьнікаў), вольна — для дашкольнікаў і гледачоў у нацыянальных строях. Даведкі па тэлефоне +375 33 6738397. Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты. Генеральны партнёр фестывалю — ААТ «Банк БелВЭБ».